Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Батумі затрымалі двух беларусаў зь вялікай партыяй наркотыкаў


Паліцыя ў Батумі, архіўнае фота
Паліцыя ў Батумі, архіўнае фота

У грузінскім Батумі затрымалі двух беларусаў 20 і 24 гадоў. Іх падазраюць у незаконным набыцьці, захоўваньні і спрыяньні збыту наркотыкаў у асабліва буйным памеры, — перадае «Позірк» з спасылкай на паліцыю Грузіі.

Падчас ператрусу ў жыльлі, арандаваным беларусамі, паліцыя знайшла:

  • да 3 кг какаіну;
  • каля 13 тысяч таблетак экстазі;
  • гераін у асабліва вялікай колькасьці.

Да таго ж пры сабе ў затрыманых былі 7 скруткаў з какаінам і экстазі, а таксама прылады для расфасоўваньня наркотыкаў.

Паліцыя мяркуе, што наркотыкі плянавалася прадаваць у начных клюбах Батумі.

Супраць юнакоў пачалі крымінальную справу. Ім пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі або нават пажыцьцёвае зьняволеньне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG